Новыя атручванні беларускіх дзяцей у Балгарыі

Бацькі непакояцца аб стане здароўя дзяцей, якія цяпер адпачываюць у балгарскім лагеры "Кантыненталь" недалёка ад горада Бургас. Сімптомы кішэчнага грыпу з'явіліся ў дваццаці дзяцей – сярод іх украінцы, беларусы і расіяне, паведамляе рэсурс podrobnosti.ua.

Некаторым з пацярпелых прыйшлося выклікаць “хуткую”. Лекары дыягнастуюць ротавірусы. Адміністрацыя лагера бачыць прычыну хваробы ў нямытых руках, але на ўсякі выпадак выключыла з меню кавуны.

Нагадаем, што тыдзень таму ў Балгарыі ўжо атручваліся беларускія дзеці. Тады прычынай была няякасная вада.