Нямецкія тэлегледачы прынялі Лукашэнку за Гітлера

Кур’ёз здарыўся на тэлеканале ZDF, што вяшчае на тэрыторыі фэдэральнай зямлі Райнлянд-Пфальц. Працяглы час на тэлеэкранах стаяў стоп-кадр з выявай беларускага кіраўніка на парадзе 3 ліпеня, паведамляе Радыё "Свабода". Абураныя гледачы званілі ў рэдакцыю і пыталіся, чаму тэлеканал паказвае ім Гітлера.


Прэс-сакратар ZDF патлумачыў непаразуменне праблемамі з электрычнасцю. Адказны прадстаўнік тэлеканалу папрасіў у гледачоў прабачэння за тэхнічныя непаладкі.