Па 7 беларускіх банках прагноз — "негатыўны"
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch перагледзела прагноз па рэйтынгах 7 беларускіх банкаў.
Fitch панізіла прагноз для Белаграпрамбанка, Беларусбанка, Белгазпрамбанка, Белінвестбанка, Белзнешэканомбанка, БПС-банка і банка ВТБ (Беларусь) са "стабільнага" на "негатыўны", захаваўшы сам рэйтынг на ўзроўні "В".
Поўны тэкст афіцыйнага паведамлення Fitch на дадзены момант недаступны, перадае АФН.