ПА АБСЕ ўхваліла рэзалюцыю па Беларусі
Яе прынялі 9 ліпеня ў Бялградзе на сэсіі Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе.
Праект быў прапанаваны для абмеркавання кіраўніком рабочай групы па Беларусі Утай Цапф. Такім чынам, Беларусь заклікаюць вызваліць палітычных зняволеных, затрыманых у сувязі з дэманстрацыямі ў снежні 2010 года, дазволіць палітвязням кансультавацца з юрыстамі, сустракацца з сем'ямі, атрымліваць медычную дапамогу.
Таксама беларускія ўлады павінны дазволіць уезд у краіну незалежным экспертам, прызначаным у рамках Маскоўскага механізму, развіваць заканадаўства ў галіне СМІ ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязаннямі краіны, паведамляе БелаПАН.