Па Гомельшчыне прайшоўся ўраган

Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік прэс-службы абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Руслан Габрылёў


Ураган прайшоўся па Гомельшчыне ў другой палове 19 чэрвеня. Яго наступствы выратавальнікі ліквідуюць сёння. 


Габрылёў: "У Жлобінскім — 9 жылых дамоў, дзіцячы садок, школа і пуня на таварна-малочнай ферме. У Светлагорску на ўваходзе ў дзіцячы садок звалілася дрэва, яго распілоўваюць. У Рагачоўскім паваліліся два дрэва: адно на жылы дом, другое на малочна-таварную ферму"


У Гомельскім раёне без электрычнасці засталася адна вёска. Але выратавальнікі спазяюцца выправіць сітуацыю цягад дзвюх гадзінаў, кажа Габрылёў. 


Чалавечых ахвяраў пры разгуле стыхіі не было.