Па Мінску пусцяць больш тралейбусаў
Гарадскія ўлады звернуць асаблівую ўвагу на развіццё тралейбусных маршрутаў.
Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення пасажырскіх перавозак прадпрыемства "Сталічны транспарт і сувязь" Аляксандр Капцюх.
Капцюх: "Будзе адкрыты тралейбусны рух у раёне Лошыцы, які даўно ўжо чакае. Далей можна казаць аб развіцці тралейбусаў у мікрараёне Сухарава. Ужо вядуцца работы па будаўніцтве тралейбуснай лініі па вуліцы Сухараўскай на ўчастку ад Лабанка да Шаранговіча. Распрацаваная і зацверджаная праектная дакументацыя па будаўніцтве тралейбуснай лініі па вуліцах Скрыпнікава, Адзінцова, Панчанкі да разваротнага кальца ў мікрараёне Сухарава-6".