Па справе "МММ-2011" праходзіць 13 чалавек (відэа)
Следчы камітэт Беларусі завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў адносінах арганізаванай групы кіраўнікоў фінансавай піраміды.
У якасці абвінавачаных па справе прыцягнутыя 13 чалавек, якія займалі пасады "дзесятнікаў", "сотнікаў", "тысячнікаў" і "дзесяцітысячнікаў" і займаліся "незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю".
Кіраўнікі фінансавай піраміды, абяцаючы прыбытак, прыцягвалі грошы грамадзян нашай краіны, як у рублях, так і ў валюце, на свае рахункі ў беларускіх банках. Пры гэтым не была зарэгістраваная юрыдычная асоба і не было ліцэнзіі на падобную дзейнасць.
Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд, інфармуе БЕЛТА.