Па "справе Пуціна" ў Фінляндыі праходзяць 10 чалавек

Нагадаем, тыдзень таму стала вядома, што расійскі прэзідэнт апынуўся ў рэгістры арганізаванай злачыннасці пры Цэнтральнай крымінальнай паліцыі з-за сваіх сувязяў з байкерскім клубам "Начныя ваўкі". Калі б імя Уладзіміра Пуціна не прыбралі з "чорнага спісу", тэарэтычна яго маглі арыштаваць на мяжы з Фінляндыяй. Пазней было абвешчана, што адбылася памылка, Пуціну прынеслі прабачэнні.

Як паведамляе РІА "Новости", паліцыя спрабуе высветліць, хто ўнёс прозвішча расійскага прэзідэнта ў гэты сакрэтны спіс, доступ да якога мела абмежаваная колькасць супрацоўнікаў. Падазраваных на сённяшні дзень каля 10 чалавек. Таксама ў Фінляндыі праводзіцца расследаванне ў справе ўцёчкі ў СМІ сакрэтнай інфармацыі.

Уладзіміра Пуціна маглі арыштаваць на мяжы з Фінляндыяй


Пуцін з іроніяй аднёсся да ўключэння ў фінскі сакрэтны "чорны спіс"