Па візы на "Басовішча" можна звярнуцца да 11 ліпеня

Насуперак ранейшым паведамленням візы не будуць бясплатнымі — плануецца толькі зніжка на іх, паведамляе сайт Generation.by. Разам з візамі турфірмы прапануюць і аўтобусны тур на фэст. 


Віза са зніжкай будзе каштаваць 30 еўра. Плюс давядзецца заплаціць за паслугі турагенцтва і за медстрахоўку.

 
Афармленнем візаў займаюцца турагенцтвы "Дэльфін Груп" (+375-17-292-64-13, +375-29-7089518, +375-44-710-43-68), "Гісторыя-Тур" (+375 29 677 00 46, +375 29 572 18 12, +375 17 200 04 68).