Пачаліся продажы кнігі "Стыў Джобс"

На Amazon версія кнігі для Kindle каштуе $ 12, папяровае выданне ў цвёрдай вокладцы - $ 17,88, у iBookstore біяграфію Стыва Джобса можна купіць за $ 17, паведамляе onliner.by.
Кніга выклікала павышаную цікавасць задоўга да рэлізу, а пасля смерці Стыва Джобса колькасць замоваў павялічылася ў сотні разоў. Біяграфія заснаваная на больш чым на 40 інтэрв'ю, якія Стыў Джобс даў Уолтару Айзексону. А таксама на успамінах тых, хто асабіста яго ведаў.