Пачаліся здымкі фільма "Белыя росы-2" (фота, відэа)
Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" пачала здымкі працягу знакамітай народнай камедыі 1983 года.
Як паведамляе БЕЛТА, фільм будзе здымацца ў Мінску і Гродзенскай вобласці. У ім адсочваецца далейшы лёс братоў Ходасаў — герояў "Белых Росаў" Ігара Даблалюбава. Галоўную ролю ў фільме выканае Ёзас Будрайціс. Таксама здымаюцца такія вядомыя артысты, як Галіна Польскіх і Андрэй Мярзлікін.
Мяркуецца, што "Белыя Росы-2" выйдуць на экраны вясной 2014 года.

Андрэй Мярзлікін

Фота — БЕЛТА