Пацяпленне прыйдзе ў Беларусь у красавіку
Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.
Па яго словах, якія пераказвае БЕЛТА, да пятніцы надвор'е будзе вызначаць вельмі халодны антыцыклон. Пры праясненнях тэмпература ўначы чакаецца да мінус 15-20 градусаў, удзень — ад 0 да мінус 6.
Але з 29 сакавіка паўночны вецер памяняецца на паўднёва-заходні. Да нас пойдзе больш цёплае паўднёвае паветра. І ўжо ў нядзелю тэмпература ўначы складзе ад 0 да мінус 6, удзень — ад 0 да плюс 6, а ў паўднёва-заходніх раёнах будзе да 8 градусаў цяпла.
Фота — life.obozrevatel.com