Пад Бабруйскам утварыўся 40-кіламетровы затор

У суботу ў футбольным манежы мусіць прайсці паядынак 1/4 фіналу Кубка Беларусі паміж "Гомелем" і "Мінскам".

Клубны аўтобус "Гомеля" змушана спыніўся недалёка ад Бабруйска, піша сайт football.by. Затор утварыўся з-за дарожна-транспартнага здарэння.

Дарэчы, непагадзь прымусіла перанесці час і месца кубкавага матчу між "Белшынай" і "Тарпеда-БелАЗам". Таксама адмененыя практычна ўсе сустрэчы 21-га тура чэмпіянату Беларусі па міні-футболе.

Фота — news.uvaga.by