Пад Брэстам скралі бетоннага лебедзя
З заявай у брэсцкую міліцыю звярнулася жыхарка вёскі Амеліна.
Жанчына паскардзілася міліцыянтам на тое, што невядомы зламыснік скраў з ейнага падворка дэкаратыўную фігуру лебедзя, зробленую з бетону, коштам у 800 тысяч рублёў. Распачатая крымінальная справа, міліцыя шукае “аматара прыгожых птушак”.