Пад Драгічынам скралі тры тысячы саджанцаў маліны
Памер нанесенай шкоды ацэньваецца ў сем з паловай мільёнаў рублёў.
Невядомы скраў тры тысячы саджанцаў маліны з поля ля вёскі Маркавічы, што ў Драгічынскім раёне. Аб гэтым у міліцыю заявіў дырэктар фэрмерскай гаспадаркі “Агра-Ягада”. Па факце крадзяжу заведзеная крымінальная справа.