Пад Гомелем адбыўся “Экстрым прарыў” (фота)

Галоўнай яго падзеяй стаў I адкрыты этап першынства Гомельскай вобласці па “Drag-Racing’у”. У гонках, што прайшлі на закінутым ваенным аэрадроме, на 1/4 мілі ці 402 метры прынялі ўдзел аўтапілоты з Беларусі, Украіны ды Расіі.

Паназіраць за імі прыехала як мінімум тысячы паўтары гамельчукоў і гасцей горада, як на сваіх аўто так і на адмысловых бясплатных аўтобусах. Яны цягам амаль усяго дня праз кожныя паўгадзіны дастаўлялі ўсіх ахвочых з цэнтра горада да месца, дзе разгарнуліся спаборніцтвы.

Апроч заездаў на аўтамабілях, прысутныя змаглі пабачыць выставу разнастайнага цюнінгу, паказальныя выступы на матацыкле, выступленні спартоўцаў-парашутыстаў і парапланярыстаў ды іншыя.

Адзначым, што гэта першыя дрэг-гонкі, якія прайшлі ў абласным цэнтры афіцыйна і пры падтрымцы гарадскога і абласнога выканкамаў.