Пад Івацэвічамі раўнівец пратараніў аўтамабіль свайго суперніка

Ён пагнаўся за “салодкай парачкай” на сваім “Рэно”. Раз’юшаны раўнівец пачаў тараніць “Фальксваген” суперніка і скінуў яго ў кювет, праўда і сам не ўтрымаўся на трасе і таксама зляцеў пад адхон. У выніку ўсе ўдзельнікі гонак атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, а міліцыя разбіраецца ў абставінах здарэння.