Пад Магілёвам з’явіцца страўсінае ранча
Яго адкрые агракамбінат "Прыдняпроўскі".
Ранча пачне прымаць гасцей ужо ў 2012 годзе. Яго пабудуюць у Магілёўскім раёне побач з дарогай Магілёў – Чавусы, паведамляе БелТА.
Гэта будзе своеасаблівы аграэкатурыстычны комплекс з элементамі прыдарожнага сэрвісу: стаянкай для аўтамабіляў, кафэ, міні-гасцініцай, гандлем шашлыкамі. Побач размесціцца страусіная ферма прыкладна на 300 галоў.
Турысты змогуць даведацца ўсё, што пажадаюць, аб самай вялікай птушцы ў свеце. А таксама набыць сувенірную прадукцыю, вырабленую са скуры, пёраў, яйкаў і кіпцюроў страуса.