Пад Мазыром МАЗ пратараніў мікрааўтобус МНС (відэа)
Ford Transit занесла і бокам выкінула на сустрэчную паласу, дзе і адбылося сутыкненне.
Двое інспектараў дзяржпажарнагляду памерлі на месцы, чацвёра з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваныя, яшчэ ў дваіх лёгкія траўмы.
Сайт onliner.by адзначае, што мікрааўтобус МНС рухаўся па службовым заданні.
Фота — auto.onliner.by; відэа — tkm.by