Паштальён на санях праваліўся пад лёд і загінуў
У раёне вёскі Мананыль ён на конных санях праваліўся пад лёд ракі Дзісна.
Здарэнне адбылося 21 лютага. Супрацоўнікі МНС вынялі з вады цела загінулага.
Пакуль незразумела, чаму паштальён апынуўся на лёдзе. "Магчыма, мужчыну 1978 года нараджэння стала дрэнна, а конь пайшоў сваім ходам і праваліўся пад тонкі лёд", — цытуе БЕЛТА словы супрацоўніка МНС.
Фота — bymedia.net