Пад Пружанамі ДАІ правяла эксперымент з пацярпелым на дарозе

Цягам пэўнага часу меркавалася падлічыць, колькі кіроўцаў выявяць увагу да гэткай “ахвяры ДТЗ”. Як паведамляе budni.by, даішнікі загадзя папярэдзілі медыцынскую і выратавальную службы наконт трывожных выклікаў на месца “аварыі”. Але ж за паўгадзіны назіранняў каля ўмоўна пацярпелага не спынілася ніводная машина і на спецыяльныя лініі не паступіла ніводнага званка.

На адлегласці былі пастаўленыя спецыяльныя пасты ДАІ, якія спынялі аўтамабілі і праводзілі апытанне кіроўцаў. Некаторыя аўтамабілісты сцвярджалі, што напалохаліся, нехта нібыта не заўважыў чалавека на дарозе, а хтосьці “спяшаўся ў горад патэлефанаваць”.