Пад Шчучынам краязнаўцы знайшлі месца падзення савецкага бамбардзіроўшчыка
Недалёка ад гэтага месца ў 1941 годзе базаваўся 16 авіяцыйны полк.
Распавядае Зміцер Кіенка, аспірант факультэта гісторыі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта:
“Месца падзення гэтага самалёта мы шукалі апошнія сем год у беларускіх і замежных архівах. За апошнія 2 гады кола звузілася і вось мы знайшлі сам самалёт. Менавіта гэты самалёт знакаміты тым, што ягонае прымяненне было першым прымяненнем самалёта Пе-2 ў Вялікую Айчынную вайну. Сам экіпаж намі яшчэ пакуль не знойдзены і гэта галоўная праблема. Мы не маем права праводзіць раскопкі, таму што маюць права капаць ў Беларусі толькі пошукавыя атрады. А яны прыяджаць на месца раскопак толькі тады, калі на месцы знойдзеныя косткі. Увогуле нашай групай краязнаўцаў знойдзена месцы гібелі 26 розных самалётаў па ўсёй тэрыторыі Беларусі, 2 з якіх нямецкія”.
Зміцер Кіенка займаецца тэмай авіацыі на Гарадзеншчыне і пачатак Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца тэмай яго дысертацыі.