Пад выглядам сланечнікавага алею мінчук прадаваў ваду
20-гадовага махляра затрымалі міліцыянты.
Як паведамляе БелаПАН, малады чалавек у 6-літровыя бутэлькі наліваў вадаправодную ваду і дадаваў 50 грамаў сланечнікавага алею. Тавар ён прадаваў незадорага на вуліцы. Праўдападобнасці тавару надавала тое, што найбольшая канцэнтрацыя алею была бліжэй да рыльца бутэлькі.
На вуліцы Мендзялеева ашуканец прадацў тры бутэлькі "алею" мясцовай жыхарцы за 120 тысяч. Але ў той жа дзень яна выявіла падман.
13 лютага махляр з новай партыя свайго "тавару" шукаў пакупнікоў на бульвары Трактарабудаўнікоў. Але здарылася так, што прадаўца ўбачыла яго нядаўняя пакупніца. З яе дапамогай ашуканца затрымалі.
Пасля праверкі міліцыя вырашыць, ці пачынаць на хлопца крымінальную справу.