Падаражэла самая танная гарэлка

Адпускныя кошты на самую танную гарэлку выраслі да сямі тысяч рублёў за паўлітровую пляшку, паведамляюць інфармагенцтвы. У крамах самая танная гарэлка беларускай вытворчасці будзе каштаваць прыкладна дзевяць з паловай тысяч. Мінімальныя кошты на замежную гарэлку пакуль не змяніліся і складаюць каля 15 тысяч рублёў.

Нагадаем, што восенню плануецца значна павысіць памеры акцызаў на ўсю алкагольную прадукцыю. А гэта азначае, што гарэлка падаражае ізноў.