Падаражэў праезд у прыгарадных цягніках
У Беларусі на 14% падвышаны тарыф на перавозкі пасажыраў прыгараднымі цягнікамі.
Адпаведнае рашэнне зацверджанае пастановай Міністэрства эканомікі №28, паведамляе АФН.
У прыватнасці, зонны тарыф вызначаны ў памеры 500 рублёў (раней — 440 рублёў), тарыф за 1 кіламетр — 50 рублёў (раней — 44 рублі).