Падаткавікі ўзяліся за гомельскага праваабаронцу

Яго выклікаюць у якасці асобы, у дачыненні якой вядзецца адміністратыўны працэс. Раней падатковая патрабавала ў праваабаронцы, яго жонкі і сына, які служыць у войску, дэкларацыю аб прыбытках за пяць гадоў. Леанід Судаленка адмовіўся яе падаваць, інфармуе БелаПАН.

Цяпер ён мяркуе, што яго хочуць прыцягнуць да адказнасці за невыкананне патрабавання службовай асобы.