Падаткі на зямлю і нерухомасць плануецца аб’яднаць
Пра гэта паведаміў першы намеснік Міністра па падаткам і зборам Сяргей Налівайка. Новаўвядзенне не закране адлічэнняў на капітальнае будаўніцтва.
Налівайка: "У праграме дзейнасці міністэрства стаіць пункт аб'яднання ў найбліжэйшай перспектыве падатку на зямлю і падатку на нерухомасць у адзіны маёмасны плацёж. Напярэдадні з кіраўніком Дзяржкаммаёмасці мы абмяркоўвалі ў якой форме будзе рэалізацыя. Можа быць на пачатковым этапе праведзены эксперымент на адным з раёнаў".