Падчас праверкі багажу ў чамадане знайшлі... хлопчыка

У чамадане памерам 60 на 30 сантыметраў знайшлі пяцігадовага хлопчыка, якога спрабавалі правезці з Афганістана ў Нямеччыну.

Як паведамляе газета Corriere della Sera, Асім быў знойдзены падчас звычайнай праверкі багажу пасажыраў, якія прыбылі ў Італію на пароме з Грэцыі. Хлопчык не мог гаварыць. Дыхала дзіця праз адтуліну, прабітую ў куце валізкі.

Паведамляецца, што яго спрабаваў пранесці праз мытню 40-гадовы беспрацоўны выхадзец з Афганістана, які жыве ў Італіі. Цяпер ён пад арыштам. Дзіця перадалі ў адну з венецыянскіх сем'яў, дзе яно будзе жыць, пакуль сацыяльныя органы не вырашаць, што зь ім рабіць.