Падчас старшынства ў АБСЕ Ірландыя паспрабуе працягнуць дыялог з Беларуссю
Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра, міністр замежных спраў Ірландыі Эйман Гілмор 7 снежня на прэс-канферэнцыі ў Вільні.
Нагадаем, што Ірландыя будзе старшыняваць у АБСЕ ад пачатку 2012 года. Цяпер старшынёй арганізацыі з'яўляецца Літва.
У сваім выступе Гілмар пракаментаваў прапанову выключыць Беларусь з АБСЕ. Такую меру прапанавала Канферэнцыя грамадзянскай супольнасці АБСЕ. Па словах ірландскага чыноўніка, усе рашэнні АБСЕ прымаюцца на аснове кансенсусу, а па некаторых пытаннях бывае даволі складана дамовіцца, перадае БелаПАН.
Пры гэтым Гілмар нагадаў, што Ірландыя як сябра Еўрасаюза цалкам падтрымала ўсе санкцыі, уведзеныя ЕС супраць афіцыйнага Мінску.