Падлічылі страты ад тэракту ў мінскім метро

Як паведаміў БЕЛТА першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Васільеў, папярэдняя сума шкоды прадпрыемства "Мінсктранс" — каля 4 млрд рублёў. "Гэта выдаткі па ўзнаўленні рухомага складу метро, а таксама станцый падземкі", — сказаў Васільеў. Акрамя таго, метрапалітэн атрымаў страты ад прастою, бо першая лінія не працавала двое сутак пасля тэракту. Сталічныя транспартнікі панеслі страты праз вывад на лінію дадатковай колькасці аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў.

Як адзначыў Васільеў, агульная сума стратаў ад тэракту будзе вызначаная пазней, калі з'явяцца дадзеныя аб аб'ёме фінансавых сродкаў, накіраваных на аказанне матэрыяльнай дапамогі пацярпелым, аплату бальнічных лістоў, рэабілітацыю і г.д.