Падлетак пашкодзіў сем легкавікоў
Здарэнне адбылося ў канцы кастрычніка ў Пінску.
Як паведамляе сайт міліцыі Брэсцкага аблвыканкама, з невядомай прычыны юнак пашкодзіў легкавыя аўтамабілі, якія стаялі ў двары шматпавярховага дома.
Міліцыянты выявілі зламысніка — гэта 16-гадовы жыхар Пінска. Праваахоўнікі ўгледзелі ва ўчынку падлетка элементы хуліганства і распачалі крымінальную справу.