Падлеткаў пакараюць за парнаграфію ў мабільных тэлефонах

Акцыя праходзіць cумесна з работнікамі адукацыі і аховы здароўя.

З 6 па 12 жніўня будуць устанаўлівацца і прыцягвацца да адказнасці зламыснікі. Асаблівая ўвага будзе нададзена масіраванаму маніторынгу сацыяльных сетак інтэрнэту, а таксама перадачы парнаграфіі з дапамогай мабільных тэлефонаў.

Між іншым, падлеткам распавядуць аб крымінальнай адказнасці за выраб і распаўсюд парнаграфіі. Міліцыянты заклапочаныя тым, што на сённяшні дзень многія падлеткі ўспрымаюць перадачу парнаграфіі як гульню.

Як паведамляе БелаПАН, сёлета на тэрыторыі Мінскай вобласці выяўлена 19 злачынстваў, звязаных з вырабам і распаўсюджваннем парнаграфічных матэрыялаў, у чатырох выпадках злачынцы распаўсюджвалі дзіцячую парнаграфію.

Фота — bymedia.net