Пагадненне ЕС з Украінай не падпісана праз справу Цімашэнкі
Перамовы паміж лідэрамі Еўрасаюза і Украіны замест запланаваных 40 хвілін доўжыліся паўтары гадзіны.
Еўрасаюз не стаў падпісваць падрыхтаванае пагадненне аб асацыяцыі з Украінай з-за "палітычна матываванага" працэсу над Юліяй Цімашэнка. Па паведамленнях удзельнікаў саміту Украіна-ЕС, перамовы па пагадненні аб асацыяцыі паміж Еўрасаюзам і Украінай завершаныя і тэкст дамовы ўзгоднены.
Аднак ён не быў падпісаны. Старшыня савета ЕС Херман ван Рампей заявіў, што падпісанне дакумента адкладаецца з-за "палітычных абставінаў", паведамляе ВВС.