Пахаванне кардынала Казіміра Свёнтка пакажуць у інтэрнэце

Паглядзець інтэрнэт-трансляцыю можна на афіцыйным сайце Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Catholic.by i партале Tut.by. Плануецца трансляцыя жалобнай святой імшы ў Пінску і пахавання кардынала Казіміра Свёнтка ў крыпце касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.


Нагадаем, кардынал Свёнтак памёр 21 ліпеня на 97-м годзе жыцця.