Пакрыццё Шклова сеткай Wi-Fi адкладаецца

Аб гэтым карэспандэнту Onliner.by распавёў дырэктар кампаніі Дзмітрый Шапавалаў. Па словах кіраўніка правайдэра, прычына банальная – бязладзіца на валютным рынку і немагчымасць расплаціцца з пастаўшчыкамі абсталявання.

Тым не менш у Airnet не адмаўляюцца ад планаў пабудаваць першую ў Беларусі сетку на базе тэхналогіі Wi-Fi і чакаюць, пакуль фінансавы рынак вернецца ў нармальнае рэчышча. Airnet меў намер інвеставаць у развіццё сеткі 100 тысяч долараў.