Паліну Шарэнда-Панасюк адпусцілі з ізалятару

Сама Паліна патлумачыла: “Да суду выпусцілі. Заўтра будзе аб 11-й гадзіне. Хутчэй за ўсё, адпусцілі, каб не псаваць “карцінку”.  Мабыць, і скаргі падзейнічалі”.

Са словаў Паліны Шарэнда-Панасюк , яе вінавацяць у распаўсюдзе недазволенай друкаванай прадукцыі і непадпарадкаванні міліцыі. Разам з ёй былі затрыманыя яе муж Андрэй Панасюк і яшчэ адзін мясцовы актывіст, Уладзіслаў Бароўскі. Іх адпусцілі без складання пратакола.