Палітвязень Алесь Кіркевіч скардзіцца на сэрца
Як паведаміла маці Алеся спадарыня Ларыса, сын у лісце папрасіў выслаць выпіскі з медычнай карткі, а таксама лекі.
Спадарыня Ларыса сказала, што ў Алеся і раней былі праблемы з сэрцам. Ён нават праходзіў абследаванне. Жанчына адзначыла, што ад 3 лютага, калі сыну было прадстаўлена абвінавачванне, яго больш не бачыў адвакат, паведамляе "Наша Ніва".
Намеснік старшыні незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Алесь Кіркевіч з Гродна знаходзіцца ў турме КДБ. Яго арыштавалі адразу пасля вяселля. Ён абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня. Яму пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі.