Палітвязень Арцём Пракапенка абвясціў галадоўку

Кіраўніцтва калоніі паведаміла адвакату, што з 8 жніўня Арцём галадае, а 15 жніўня яго змясцілі ў ШЫЗА. Раней палітвязню забаранілі атаварвацца нават на 100 тысяч (як злоснаму парушальніку, яму скарацілі так званую “атаварку” з 500 тысяч да 100 тысяч). Яго спрабавалі перавесці на працу ў першую змену, і тады ён заставаўся б без абеду. Бо Пракапенка — вегетарыянец, і замест абеду сам гатуе сабе кашу — залівае кіпнем паўфабрыкат. Калі б ён працаваў у другую змену, заставаўся б зусім без кашы на абед.

Лісты палітвязень атрымлівае толькі ад бацькоў, уся астатняя карэспандэнцыя да яго не даходзіць, паведамляе Радыё Свабода.