Паліва падаражэла ў сярэднім на 3%
Ад сакавіка кошты павышаюцца ўжо пяты раз.
Паводле звестак прэс-службы канцэрна “Белнафтахім”, кошт бензіну "Нармаль-80" ад сёння складае 4120 рублёў (было 4000), Аі-92 - 4330 (4200), Аі-95 - 4650 (4500), дызельнага паліва - 4580 (4450).
Паводле афіцыйнай версіі, кошты павышаныя з мэтай паступовага выраўнівання коштаў на тавары ў краінах Мытнага саюза. Да расійскіх коштаў на паліва беларускія пакуль не дацягваюць 2-8%.
З нагоды павышэння коштаў на паліва сёння ў Беларусі пройдзе акцыя “Стоп-бензін”.

Фота Змітра Лукашука