Паломка на гомельскай цеплатрасе цалкам выпраўленая (відэа)
Пра гэта Еўрарадыё распавёў галоўны інжынер "Гомельскіх цепласетак" Міхаіл Пачынок.
Міхаіл Пачынок: "Ужо літаральна да 10-й гадзіны вечара па жыллёвым фондзе ацяпленне было ўзноўленае цалкам. А ў 5 гадзін 40 хвілін раніцы адноўлены ўжо нармалёвы рэжым і па прамзоне".
Па словах спецыяліста, прычынай паломкі стаў вялікі тэрмін выкарыстання трубы — 40 гадоў.
Нагадаем, што аварыя здарылася ў Гомелі каля 12-й гадзіны ў аўторак. Каля 180 тысяч жыхароў Савецкага раёна да вечара заставаліся без цяпла.