Палтаўскі сабака-"монстр" застаецца няўлоўным

Колькасць пацярпелых ад укусаў шалёнага сабакі ў Кіеўскім раёне Палтавы вырасла да 47 чалавек, паведамляе crime.in.ua. З іх 11 дзяцей.

Нагадаем, што напярэдадні, 10 лютага, выратавальнікі паведамілі, быццам злавілі сабаку, які нападаў на людзей. Аднак калі жывёлу паказалі пацярпелым, то іх меркаванні разышліся: 50% сцвярджаюць, што на іх напала менавіта гэта жывёла, іншыя ўпэўненыя, што гэта не яна. Першыя напады шалёнага сабакі ў Палтаве адбыліся 7 лютага. Па словах мясцовых жыхароў, сабака цалкам рудога колеру, з доўгай поўсцю.

Пры гэтым выявілася, што ў Палтаве няма дастатковай колькасці сыроваткі ад шаленства. Яе давялося везці з Харкава.

Фота — crime.in.ua