У Канадзе памёр апошні прэзідэнт Украінскай Народнай Рэспублікі

Плавюк нарадзіўся ў 1925 годзе ў Прыкарпацці, быў сябрам Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў. З 1946 года жыў на эміграцыі, ад 1988-га быў пятым прэзідэнтам УНР на выгнанні. Пасля перадачы паўнамоцтваў працягваў займацца грамадска-палітычнай дзейнасцю, інфармуе УНІАН.

Нагадаем, у пачатку 1990-х не адбылася перадача паўнамоцтваў Беларускай Народнай Рэспублікі ўраду Вячаслава Кебіча. Прэзідэнт БНР Язэп Сажыч пасля прыезду ў Беларусь ад гэтых намераў адмовіўся. Рада БНР і цяпер працягвае існаваць, яе старшынёй з'яўляецца Івонка Сурвіла, якая жыве ў Канадзе.