Памёр брэстаўчанін, пацярпелы ад выбуху помпавай станцыі

Пра гэта паведаміў намеснік галоўнага лекара Брэсцкай абласной бальніцы Тадэвуш Гарасімчык.

Гарасімчык: "Адмоўная дынаміка. Старэйшы памёр у суботу, малодшы ў вельмі цяжкім стане. Памажы яму Бог".


Нагадаем, што 2 жніўня на помпавай станцыі каля вёскі Тэльмы-2 адбыўся выбух ацэтыленава-паветранай сумесі. Друзам заваліла двух работнікаў — братоў 34 і 23 гадоў. 


Для аналізу аварыі была створаная камісія. У Брэст прыехалі нават спецыялісты з Расіі, дзе шмат падобных сістэмаў ачысткі.