Памёр праваабаронца Барыс Звозскаў

Як паведаміла БелаПАН праваабаронца Таццяна Равяка, Барыс Звозскаў памёр у рэанімацыі анкалагічнага цэнтра ў Бараўлянах, куды быў змешчаны некалькі дзён таму. У траўні ён вярнуўся ў Мінск пасля курса лекавання ў Ізраілі, затым дадатковыя курсы хіміятэрапіі праходзіў тут.

Барыс Звозскаў узначальваў арганізацыю “Прававая ініцыятыва”. Стаў адным з заснавальнікам і першым прэзідэнтам Дома правоў чалавека ў Вільні. За сваю праваабарончую дзейнасць ён неаднаразова ўзнагароджваўся рознымі прэміямі. Дзяліўся сваім досведам з больш маладымі калегамі. У 2008 годзе быў прызнаны “Праваабаронцам года”.