Памёр былы маладафронтавец 31-гадовы Міхал Шарамет
Ён атруціўся падчас вандроўкі на байдарках коранем цыкуты.
Трагічнае здарэнне адбылося на Нарачанскіх азёрах у Мядзельскім раёне.
Міхал Шарамет з канца 1990-х браў актыўны ўдзел у дзейнасці "Маладога фронту", іншых спартова-патрыятычных арганізацый.
У Міхала застаўся маленькі сын Алесь (яму неўзабаве споўніцца тры гады).
Еўрарадыё выказвае шчырыя спачуванні ўдаве Міхала, Алёне Андрэевай-Шарамет.
Фота — nn.by