Памёр паэт і літаратуразнаўца Мікола Арочка
Яму было 82 гады.
Нарадзіўся Мікола Арочка 10 снежня 1930 года. Ён аўтар шматлікіх зборнікаў вершаў і літаратуразнаўчых кніг пра творчасць Валянціна Таўлая, Максіма Танка.
Стварыў гістарычныя паэмы “Судны дзень Скарыны”, “Крэва”, “Кургане”, “Каранацыя Мендаўга”. Перакладаў творы Яна Райніса, Джорджа Гардона Байрана, нагадвае Радыё Свабода.
Апошнія гады жыў у роднай вёсцы Вецявічы Слонімскага раёна.