Пан Гі Мун абвясціў пра кампанію "Дзень без навінаў"
Генеральны сакратар ААН заклікае арганізаваць бяспеку журналістаў.
Кампанія "Дзень без навінаў" мусіць прыцягнуць увагу да журналістаў, якія зазнаюць запалохванні, арышты і пераслед. "Кожны тыдзень забіваюць аднаго журналіста проста за тое, што ён выконвае сваю працу. Дзевяць з дзесяці выпадкаў такіх забойстваў застаюцца бяскарнымі",— перадае БЕЛТА словы Пан Гі Муна.
За апошнія 10 гадоў пры выкананні абавязкаў былі забіты больш за 600 журналістаў. У прыватнасці, летась быў забіты 121 журналіст. Траціна з іх — ахвяры гвалту ў Сірыі.
"Кожнае забойства — гэта дзень без навінаў", — заяўляе кіраўнік ААН. Па яго словах, бяспека журналістаў і барацьба з беспакаранасцю тых, хто на іх нападаюць, азначае абарону свабоды выказвання і права на жыццё, свабоду і бяспеку.
Фота — atomic-energy.ru