Папа Бенедыкт XVI адправіў на Кубу кракадзіла
Гэта адбылося напярэдадні візыту пантыфіка на карыбскую выспу.
Як паведамляе ВВС, рэптылія належыць да рэдкай разнавіднасці — кубінскага кракадзіла. Разам з падарункам Папа паслаў аднаго са сваіх найбліжэйшых памочнікаў.
Дарэчы, кракадзіла Папа атрымаў сёлета ў студзені ў падарунак ад рымскага заапарку.