Паплечнікаў Статкевіча абшукваюць на мяжы

Як паведамляе БелаПАН, жанчыну абшукалі на беларуска-польскай мяжы. Яна ездзіла ў Варшаву наведаць сына Антона, які навучаецца там на моўных курсах. Калі Фаміна вярталася з Варшавы, у ноч з 31 жніўня на 1 верасня, яе знялі з цягніка Варшава — Мінск і дагледзелі. Як паведамляюць паплечнікі Фаміной, у яе шукалі вялікія сумы грошай, але нічога не знайшлі.

Таксама 30 жніўня ў Віцебску міліцыянты абшукалі машыну яшчэ аднаго паплечніка Мікалая Статкевіча — кандыдата ў дэпутаты Аляксея Гаўруцікава. У яго забралі дыскі з музыкай і фільмамі.

Фота — metro.mezhdu.net