Парламенцкая дэлегацыя Беларусі ў Піцеры будзе "даносіць праўду" пра Плошчу

Мерапрыемствы праходзяць з 14 па 17 траўня ў Санкт-Пецярбургу. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага парламента.

Сярод міжпарламенцкіх мерапрыемстваў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязям з СНД Ігар Карпенка асоба выдзеліў сустрэчу 16 траўня парламентарыяў МПА СНД, ПАСЕ і ПА АБСЕ.  "Стаўленне ПА АБСЕ і ПАСЕ да Беларусі ў апошні час неадназначнае, вельмі шмат прымаецца заяў, якія, на наш погляд, носяць тэндэнцыйны, перадузяты характар. Наш удзел у гэтым паседжанні - чарговая магчымасць данесці да парламентарыяў праўду пра падзеі 19 снежня ў Мінску, пра тое, як праходзілі выбары і як праходзяць судовыя працэсы над фігурантамі справы пра масавыя беспарадкі", - адзначыў Ігар Карпенка.